Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Агульная характарыстыка мадэрнізму




Пытанне № 12

Мадэрнізм (ад франц. новы, сучасны) – агульны тэрмін для многіх літ. напрамкаў і школ канца ХІХ і ХХ стст. Уласціва форматворчасць, эксперыментатарства, зварот да сродкаў умоўнасці, антырэалістычная скіраванасць. Навізна і антытрадыцыяналізм – вызначальныя рысы мадэрнізму. Разам з тым мадэрнізм ніколі не парывае з літ. традыцыяй цалкам. Асобныя напрамкі мадэрнісцкай літ-ры ўжо сталі класікай.

Няма адной думкі пра час узнікнення мадэрнізму. Доўгі час лічылася, што ён зарадзіўся ў 70-я гг. ХІХ ст. у Францыі і першымі яго праявамі былі імпрэсіянізм і сімвалізм. Апошнім часам генезіс мадэрнізму звязваецца толькі з ХХ ст. Некаторыя даследчыкі паняцце мадэрнізм лічаць непатрэбным, прапаноўваюць разглядаць канкрэтныя напрамкі. Рацыянальны момант тут ёсць: кожны з напрамкаў мае сваё непаўторнае аблічча, канкрэтна-часавыя межы, тэарэтычныя праграмы. Яны нярэдка вядуць між сабой літ-ныя войны. Аднак ёсць агульныя рысы, уласцівыя ўсім напрамкам.

1. Мадэрністы свядома робяць сваю творчасць элітарнаю. Яна ніяк не разлічана на ўспрыманне шырокіх мас. Іспанскі філосаф і мастацтвазнаўца Артэга-і-Гасет: “ Мадэрнісцкае мастацтва супрацьстаіць масам і яно заўжды будзе ім супрацьстаяць. Яно, па сутнасці, чужое народу і больш таго, яно варожае народу”. Мадэрнізм ставіць за мэту быць “мастацтвам для творцаў, а не для мас людзей. Гэта мастацтва касты, а не дэмакратычнае мастацтва”.

2. Мадэрністы сцвярджаюць перавагу формы над зместам. Часам форма ўвогуле абсалютызуецца, як, нарыклад, у футурыстаў, у прадстаўнікоў “новага рамана”. Адзін з тэарэтыкаў мадэрнізму К.Фідлер сцвярджае: “ У мастацкім творы форма павінна сама па сабе ўтвараць матэрыял, дзеля якога і існуе мастацкі твор. Тая форма, што адначасова ёсць і матэрыял, не павінна выяўляць нічога, акрамя сябе самой... Змест мастацкага твора ёсць нішто іншае, як само форматварэнне ”.

3. Літаратура мадэрнізму з’яўляецца рашучым пратэстам супраць прынцыпаў рэалізму і натуралізму з іх зваротам да рэальнага жыцця, жыццёвападобнасцю. К.Фідлер: “ Мастацтва ніяк не павінна пранікаць у будзённую рэальнасць, што ёсць рэанасцю ўсіх людзей”. Разам з тым мадэрнізм не прымае рамантычных уцёкаў ад рэчаіснасці. Ён не мае “ сумнеўнага імкнення ратаваць людзей ад жыцця, зыходзячы з казачнага каралеўства ” (К.Фідлер). Мадэрнізм не пераўтварае і не наследуерэчаіснасць, ён будуе новую.

4. На змену рэалістычнай і натуралістычнай аб’ектыўнасці прыходзіць мадэрнісцкая мастацкая суб’ектыўнасць. Мадэрністаў не цікавіць прадметны свет, ён заўжды дэфарміруецца і абсурдзіруецца (ад абсурд). І гэта “новая рэальнасць” ёсць для творцаў-мадэрністаў абсалютна рэальная. Чым больш непраўдападобная карціна свету, тым больш верагоднейшая яна для мадэрністаў. Рэалізм для мадэрністаў – гэта толькі адзін з магчымых спосабаў адлюстравання свету. Але рэалізм не прызнае ірацыянальнага, метафізічнага, іррэальнага. Амерыканскі літаратар Дж. Мілер слушна заўважыў, што “ мадэрнізм можна назваць бунтам супраць “рэалізму”, але не супраць “рэальнасці”. Рэальнасць пракладвае след не ў паказе знешніх падзей, а ў плыні свядомасці, што ўзнікае ў сувязі з гэтымі падзеямі”.

5. “Плынь свядомасці” выступае адным з асноўных мастацкіх прыёмаў літ-ры мадэрнізму. Тэрмін належыць псіхолагу і філосафу В.Джемсу. Класічнымі ўзорамі выкарыстання ў мадэрнісцкай літ-ры “плыні свядомасці” з’яўляюцца раманы “Улісс” Джеймса Джойса, “У пошуках страчанага часу” Марселя Пруста, “ Місіс Дзеллоуэй ” Вірджыніі Вульф. Прыём шырока выкарыстоўвалі таксама падстаўнікі францускага “новага рамана” (А.Роб-Грыйе, Н.Саррот, М.Бютор). “Плынь свядомасці” перадае працэс унутранага маўлення персанажа (называюць таксама ўнутраным маналогам). Прыём выкарыстоўвалі таксама пісьменнікі-рэалісты (Стэндаль, Дастаеўскі, Талстой і інш.) і нават “сацрэалісты” (А.Зэгерс). У мадэрністаў гэты прыём абсалютызуецца.

6. Наступны папулярны прыём – мантаж, што прыёшоў у літ-ру з кінаматографа (фільмы С.Эйзенштэйна). Заснаваны на аб’яднанні разнародных тэм, фрагментаў, вобразаў. У футурыстаў, дадаістаў, “тэатры абсурду” мантаж выступае сродкам пазнання свету: стварае абсурдны вобраз абсурднага свету.

7.Мадэрністы аддаюць перавагу ўмоўным формам, што, аднак, не выключае выкарыстанне сродкаў цалкам жыццёвападобных. Досыць часта самі жыццёвападобныя элементы твораў ствараюць эфект іррэальнага, непраўдападобнага. У мастацтве мадэрнізму фантастыка цесна звязана з рэальнасцю. “ Найбольш неверагоднае, бязглуздае і незразумелае адбываецца ў будзённых звыклых абставінах ” (Д.Затонскі). Прыклад – творы Франца Кафкі.

8. Нярэдка мадэрністы адмаўляюцца ад традыцыйных элементаў пабудовы твора: сюжэту, мастацкага часу і прасторы, персанажаў, дзеяння. На ўсю мастацкую дзейнасць мадэрністаў распаўсюджваецца “татальная” іронія. З гэтым звязаны такія мастацкія сродкі, як пародыя, алюзія, агаленне прыёму, акцэнтацыя на “зробленасці” твора, элементы гульні, ілюзіі творчасці.

9.Мадэрнізм стварае ўласныя міфы, творы яго нярэдка ператвараюцца ў міфалагемы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 2636; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.