Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу




Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў.

У канцы ХХ стагоддзя ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты сыгралі ролю субстрата (падасновы) ў паходжанні беларусаў (адзін з першых абгрунтаваў гэтую гіпотэзу археолаг В. Сядоў, потым М. Ермаловіч і інш.).

Існуе і “польская” канцэпцыя аб этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі. Па гэтай тэорыі беларусы не з’яўляюцца самастойным усходнеславянскім этнасам, а прадстаўляюць толькі частку польскага этнасу (адпаведна, беларуская тэрыторыя з’яўляецца часткай этнічнай тэрыторыі Польшчы). Прыхільнікі гэтай тэорыі – А. Рыпінскі, Л. Галямбоўскі і інш.

Наадварот, прыхільнікі так званай “велікарускай” канцэпцыі этнічнай прыналежнасці беларусаў лічаць беларускі этнас часткай вялікарускага.

Абедзьве канцэпцыі ігнарыруюць самобытнасць беларускага этнаса.

Прыкметнай з’яўляецца крывічская канцэпцыя (В. Ластоўскі, А. Шлюбскі). Ёсць таксама крывічска-дрыгавіцка-радзімічская канцэпцыя (Я. Карскі, В. Пічэта, В. Ластоўскі).

Фіна-ўгорская канцэпцыя (аўтар І. Ласкоў) паходжанне беларусаў выводзіць з фіна-ўгорскіх тапонімаў і гідронімаў этнаса, які першапачаткова засяліў тэррыторыю Беларусі.

Пералічаныя асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў сведчаць аб складанасці працэса этнагенезу нашага народа.

З XIII стагоддзя ў традыцыйнай культуры старажытнарускай народнасці ўзмацняюцца мясцовыя асаблівасці. У новых сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах яны паслужылі важнай перадумовай для фарміравання новых усходнеславянскіх супольнасцей – рускай, украінскай і беларускай.

Утварэнне беларускага этнасу адбылося ў XIII – XVI ст.ст., калі землі этнічнай Беларусі ўваходзілі ў склад поліэтнічнай феадальнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Рост таварна-грашовых адносін, развіццё унутранага рынку ў ВКЛ садзейнічалі ўмацаванню эканамічных сувязей унутры гэтай поліэтнічнай дзяржавы ў цэлым і ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці.

Нарастаючая тэндэнцыя цэнтралізацыі ўлады, якая выявілася ў стварэнні адзінай сістэмы кіравання (ваяводствы і паветы замест княстваў), усталяванні адзінай сістэмы заканадаўства (“Земскія прывілеі” 1447 года, “Судзебнік “ 1468 года, Статуты ВКЛ і інш.) падрывалі ранейшую ўдзельную замкнёнасць асобных тэрыторый, стваралі аб’ектыўныя ўмовы для фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў. Значныя змены адбыліся ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва на гэтай тэрыторыі.

Ужо з XIII cтагоддзя мова беларусаў набывае прыкметныя адрозненні. Важнейшые спецыфічные рысы беларускай мовы (дзеканне і цеканне, аканне і яканне, цвёрдае вымаўленне гука “р” і г. д.) спачатку замацоўваліся ў вуснай народнай творчасці (фальклоры), а з XV – XVI стст. сталі выразна выяўляцца і ў літаратурнай мове.

На старабеларускай мове складаліся летапісы, якія грунтаваліся на мясцовым гістарычным, грамадска–палітычным і фальклорна–этнаграфічным матэрыяле (“Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, “Беларуска–літоўскі летапіс 1446 года”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”).

Вяршыняй тагачаснай беларускай літаратуры стала дзейнасць першадрукара і вучонага, пісьменніка і мастака Ф. Скарыны. На старабеларускай мове пісалі творы паслядоўнікі Ф. Скарыны – В. Цяпінскі, М. Сматрыцкі, С. Зізаній, А. Філіповіч і іншыя дзеячы культуры эпохі Адраджэння і Рэфармацыі.

Старабеларуская мова ў ВКЛ выконвала функцыі дзяржаўнай. Замацаванне старарускай мовы, якая набывала рысы беларускай, ў якасці афіцыйнай мовы дзяржаўных дакументаў і заканадаўчых актаў спрыяла яе далейшаму развіццю і павышэнню ролі ў фарміраванні этнічнай самасвядомасці беларусаў.

У ВКЛ жыхары беларускіх земляў ужо адрознівалі сябе ад немцаў, палякаў, літоўцаў (жмудзінаў). Дыферынцыяцыя і нават супрацьстаянне (палітычнае і рэлігійнае), якія ўзмацніліся пасля заключэння Крэўскай уніі з Польшчай і наступлення каталіцызму, яшчэ больш пераконвала беларускі народ ва ўсведамленні сваёй адметнасці ад тых, хто размаўляў на чужой мове і распаўсюджваў чужую рэлігію.

Значна пазней беларускі народ пачаў адрозніваць сябе ад рускага народа. Агульнасць гістарычнага лёсу заходнерускіх земляў, якія увайшлі ў склад ВКЛ, адзіная рэлігія, мова, культура, агульнасць пазіцый у супрацьстаянні з польска-каталіцкімі вярхамі – ўсё гэта тармазіла працэс дыферынцыяцыі рускага і беларускага народаў. Гэтым тлумачыцца тое, што насельніцтва беларускай тэрыторыі ВКЛ доўга называла сябе рускім. Таму вялікі беларускі асветнік Ф. Скарына называў сябе рускім і мову, на якой тварыў, рускай.

Працяглым і складаным было станаўленне самой назвы нашай этнічнай тэрыторыі і этнічнай супольнасці Белая Русь – Беларусь, беларусцы – беларусы. У XIV – XVI стст. у адносінах да насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі сучаснай Беларусі, скарыстоўваўся тэрмін “ліцвіны”, альбо па назвах мясцовых княстваў людзі называлі сябе “палачанамі”, “берасцейцамі” і г. д. Тэрмін “Белая Русь” у гістарычных крыніцах XII стагоддзя ўжываўся ў адносінах да Уладзіміра-Суздальскага княства, у XIII – XIV стст. – да Маскоўскай, Смаленскай і іншых зямель. У канцы XIV стагоддзя назва “Белая Русь” стала ўжывацца ў дачыненні да раёна Полацка (“Хроніка Яна Чарнкоўскага”, 1382 г.), у XVI cтагоддзі – да беларускага Падзвіння і Падняпроўя, а яшчэ пазней пашырылася на ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі. У перыяд фарміравання беларускага этнасу праяўляліся асноўныя асаблівасці гаспадарчага і грамадскага побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Узнікла самабытная беларуская архітэктура (Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі, Мірскі замкі, Маламажэйкаўская і Сынкавіцкая цэрквы-крэпасці). Складалася этнічна самабытная іканапісная школа. Атрымалі распаўсюджванне беларускія песні-гімны (канты і псалмы), тэатр – школьны і лялечны (батлейка), драўляная скульптура і разьба па дрэву і г.д.

Асноўным вынікам сацыяльна-эканамічных, палітычных, этнічных працэсаў на Беларусі ў складзе ВКЛ (XIV – XVI стст.) з’явілася складванне самастойнай беларускай этнасацыяльнай супольнасці і яе асноўных этнічных прыкмет: мовы, культуры, самасвядомасці.

Такім чынам, у ХІV – ХVІ стст. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае становіцца моцнай еўрапейскай дзяржавай, федэрацыяй славянскіх і балцкіх народаў, утварэння.


 

Глава 5
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

5 .1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад

5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі

5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII-XVIII стст.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 4535; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.