КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны ТЭМА 21. БЕЛАРУСЬ – НЕЗАЛЕЖНАЯ ДЗЯРЖАВА (1991-2003 ГГ.). ПАБУДОВА БЕЛАРУСКАЙ МАДЭЛІ САЦЫЯЛЬНА-АРЫЕНТАВАНАЙ ДЗЯРЖАВЫ. КУЛЬТУРНАЕ, ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ КРАІНЫ Кантрольныя пытанні да тэмы№20 Якая пастанова 1940-х гадоў была пакладзена ў аснову праследвання савецкай інтэлігенцыі? Як у 40-я гады адбывалася адраджэнне сістэмы адукацыі? Якая тэма ў беларускай літаратуры 1940-1950-х гадоў была галоўнай? Якая тэма была галоўнай у вяўленчым мастацтве пасляваеннага дзесяцігоддзя? Якія адмоўныя рысы наглядаліся ў развіцці беларускай культуры 50-60-х гадоў? Хто распрацоўваў гістарычную праблематыку ў беларускай літаратуры 70-80-х гадоў? Які стыль панаваў у манументальных пабудовах пасляваеннага дзесяцігоддзя? Які вядучы жанр прозы акрэсліўся ў 1960-я гады? Якія вакальна-інструментальныя ансамблі з’явіліся ў 70-80-я гады? Асноўныя паняцці: Путч; незалежнасць Беларусі; нацыянальныя сімвалы; закон “Аб грамадскіх арганізацыях”; З’езд беларусаў свету; Канстытуцыйная камісія; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь; прэзідэнцкая рэспубліка; рэферэндумы; Першы Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь; “Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гады”; Нацыянальнае Сабранне; Саюз Беларусі і Расіі; Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі; “Беларуская мадэль”; мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі; адзіная эканамічная прастора; Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу 1994 г.;Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг.
25 жніўня 1991 г. пасля няўдалага путча ў Маскве нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. Такім чынам, фактычна была абвешчана незалежнасць Беларусі. 19 лістапада 1991 г. БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. Хутка развівалася незалежная прыватная прэса. Быў спрошчаны выезд грамадзян за мяжу. Ужо ў першыя гады незалежнасці было зарэгістравана 29 палітычных партый і 7 грамадска-палітычных рухаў, якія з’явіліся пасля прыняцця закона “ Аб грамадскіх арганізацыях ”. У 1994 г. парламент прыняў закон аб палітычных партыях, які гарантаваў грамадзянам нашай краіны права свабоды палітычных поглядаў і актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. У 1992 г. былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны з ЗША, Германіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Японіяй, Ізраілем, Польшчай і іншымі краінамі, нармалізаваны адносіны з беларускай дыяспарай, падпісаны найважнейшыя міжнародныя дамовы, якія гарантавалі далейшае развіццё Беларусі як мірнай дэмакратычнай дзяржавы. У 1993 годзе адбыўся З’езд беларусаў свету. У верасні 1991 года пачалося стварэнне беларускай арміі, у 1992 годзе было заснавана міністэрства абароны, абвешчана абаронная дактрына Беларусі, згодна з якой Беларусь абвяшчалася безядзернай краінай. Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Важнай падзеяй стала распрацоўка асноўнага закона Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі. Канстытуцыйная камісія працавала да 1994 года.
Канстытуцыя 1994 г. ўяўляла сабой варыянт прэзідэнцкай рэспублікі пры дамінуючай ролі парламента. Гэта не адпавядала палітычнай сітуацыі ў краіне, калі большасць насельніцтва выказвала давер прэзідэнту. Ступень даверу да калектыўнага прадстаўнічага органа была значна ніжэй. У выніку ў 1995-1996 гг. адбыўся шэраг сутыкненняў паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, якія заканчваліся нязменна на карысць прэзідэнта. Так, на рэферэндуме 11 мая 1995 г. большасць грамадзян выказалася за змяненне сімволікі дзяржавы згодна з прапанаваным прэзідэнтам праектам. Тады ж было вырашана пытанне аб наданні рускай мове роўных правоў з беларускай, паскорылася інтэграцыя з Расіяй і былі ўнесены некаторыя змяненні ў Канстытуцыю, згодна з якімі Прэзідэнт атрымаў права распусціць ВС, калі апошні груба парушыць асноўны закон краіны. Адначасова з рэферэндумам былі праведзены выбары ў Вярхоўны Савет новага сазыва. Аднак толькі ў снежні, у выніку давыбараў, парламент прыступіў да работы – адмячалася нізкая яўка выбаршчыкаў на выбары народных дэпутатаў. У лістападзе 1996 г. быў праведзены другі рэферэндум па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, па выніках якога народам быў адобраны прапанаваны прэзідэнтам варыянт змяненняў у Канстытуцыі. Улада прэзідэнта – кіраўніка дзяржавы была значна пашырана. Замест Вярхоўнага Савета ўводзіўся новы двухпалатны парламент. Дата нацыянальнага свята пераносілася з
Пачынаючы з 1996 г., адзначаецца рост валавага нацыянальнага прадукта. На парламенцкіх выбарах 2000 г. насельніцтва падтрымала палітыку прэзідэнта, у Нацыянальнае Сабранне прайшлі толькі адзінкі апазіцыйна настроеных дэпутатаў. Спробы апазіцыі правесці альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары былі беспаспяховымі. У 2001 г. прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка быў абраны на другі тэрмін. Паскорыліся інтэграцыйныя працэсы. 2 красавіка 1997 года ў Маскве было падпісана пагадненне аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі, а Урад краіны праводзіць палітыку будаўніцтва сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, якая будуецца на прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх формаў уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). “ Беларуская мадэль ” дзяржавы дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава імкнецца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 755; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |