Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларусь ва ўмовах Германскай акупацыi. Абвяшчэнне БССР i Лiтоўска-Беларускай ССР

З сакавiка 1918 года быў заключаны Брэсцкi мiрны дагавор, па якому землi Беларусi па лiнii Рыга-Двiнск-Свянцяны-Лiда-Пружаны адышлi да Германii. Акупацыйную ўладу на Беларусі ўзначальваў генерал Эрых фон Фолькенгайм. Немцы забаранiлi дзейнасць рэвалюцыйна-дэмакратычных партый: РСДРП(б) i г. д. Была адноўлена дзейнасць Саюза землеўладальнiкаў i органаў мясцовага самакiравання: гарадскiя думы, земствы. Частку прадпрыемстваў немцы перадалі ўладальнiкам, а абсталяванне другой часткi прадпрыемстваў вывезлі ў Германiю. Адносна сялян у практыку ўвайшлi рэквiзiцыi хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай армii. У адносiнах да мiрных жыхароў парушалася мiжнароднае правы: наладжвалiся аблавы, людзей вывозiлі ў Германiю (вясной 1918 у Германiю было вывезена 15 тыс. чалавек), стваралiся канцэнтрацыйныя лагеры, праводзiлiся карныя экспедыцыi, пры якiх ажыццяўляўся масавы растрэл мiрных жыхароў. Асаблiва лютавалi нямецкiя карнiкі ў тых раенах, дзе дзейнiчалi партызанскiя атрады. А яны дзейнiчалi на Гродзеншчыне, Мiншчыне, каля Полацка, Вiцебска, Магiлева, Быхава, Жлобiна. У лiстападзе 1918 года пасля паражэння Траiснага саюза ў 1-й сусветнай вайне i рэвалюцыі ў Германii бальшавiкi анулявалi Брэсцкi мiр i рушылi на Захад. 10 снежня 1918 года Чырвоная Армiя заняла Мiнск, Савет якога заявіў аб аднаўленнi Савецкай улады i з гэтай мэтай утварыў губернскi ВРК. 30 снежня 1918 года ў Смаленску для абмеркавання пытанняў аб утварэннi БССР; КПБ Паўночна-заходнi абласны камiтэт РКП(б) склiкаў YI Паўночна-заходнюю абласную канфiрэнцыю РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэннi Заходняй камуны Беларускай Савецкай Рэспублiкай". Меркавалася на тэрыторыi Мiнскай, Вiцебскай, Магiлеўскай i Смаленскай губерняў утварыць самастойную сацыялiстычную рэспублiку Беларусь. Паўночна-заходнюю арганiзацыю РКП(б) пераймяноўвалі ў КПБ(б). Часова - рабочы сялянскі ўрад БССР узначаліў беларус Жылуновiч. 1 студзеня 1919 года ў Смаленску быў абнародаваны манiфест часовага ўрада Беларусi. У манiфесце абвяшчалася ўтварэнне БССР i давалiся асноўныя палажэннi яе дзяржаўнага статуса. Уся ўлада на Беларусi аб'яўлялася толькi Саветамi, а фабрыкi, землi, лясы, заводы i банкi - здабыткам народа. 5 студзеня 1919 года сталiцай БССР стаў Мiнск, куды пераехаў са Смаленска Часовы ўрад. 16 студзеня 1919 года ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэннi да РСФСР Вiцебскай, Магiлеўскай i Смаленскай губерняў БССР i аб'яднання таго, што ад яе засталося з Лiтоўскай ССР. Такiм чынам, стваралася буферная дзяржава, якую бальшавiкi спрабавалi выкарыстаць РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухiлення адкрытай вайны з ею. Гэта рашэнне ЦК РКП(б) выклiкала пратэст сярод членаў былога ўрада БССР. Жылуновiч i яго прыхiльнiкi напiсалi пiсьмо ЦК РКП(б), у якiм выказалi свой пратэст. За гэта яны былi выключаны з урада БССР, а Жылуновiч арыштаваны. 1-ы ўсебеларускi з'езд Саветаў, якi павiнен быў зацвердзiць утварэнне Лiтоўска-Беларускай ССР, адбыўся ў Мiнску 2-3 лютага 1919 года. На iм прысутнiчаў старшыня ВЦВК Я. М. Свярдлоў. Па прапанове Свярдлова з'езд прыняў рашэнне аб аб'яднаннi БССР з Лiтоўскай ССР. З'езд прыняў Канстытуцыю БССР, аналагiчную Канстытуцыi РСФСР 1918 года. Па Канстытуцыi, вышэйшым органам улады ў БССР абвяшчаўся ўсебеларускi з'езд Саветаў, а ў перыяд памiж з'ездамi - ЦВК выбраны з'ездам. Функцыі ўрада ўскладалiся на Вялiкi прэзiдыўм, якi фармiраваўся ЦВК. Узначаліў Вялiкi Прэзыдыўм - Мяснiкоў. Аб'яднанне Лiтвы i Беларусі ў адзiную дзяржаву ЛiтБел адбылося 27 лютага 1919 года. Старшыней новай дзяржавы са сталiцай у Вiльнi стаў Цыхоўскi, а СНК узначаліў Мiцкявiчус-Кансукас. ЛiтБел праiснаваў да наступлення палякаў у 1919 годзе.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Утварэнне i дзейнасць БНР | Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 951; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.