Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Шматукладнасць эканомікі

Тэма 3. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ

Асноўная літаратура

1. АлексеевЛ.В. Полоцкая земля. Очерки истории Северной Белоруссии в ІХ-ХІІІ в. –М.: Наука, 1966. – 296 с.

2. Алексеев Л.В. Смоленская земля в ІХ – ХІІІ в.: Очерки истории Смоленщины и Восточной Белоруссии. – М.: Наука, 1980. – 261 с.

3. Арлоў У. Дзень, калі ўпала страла. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1988. – С. 3 – 43.

4. Беларускія землі ў ХІІ – ХІІІ ст. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. / Рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 2000. – С. 175 – 231.

5. Ермаловiч М. I. Беларуская дзяржава Вялiкае княства Лiтоўскае. – Мн.: Беллітфонд, 2000. – 448 с.

6. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1990.

7. Загарульскі Э.М. Заходняя Русь. ІХ – ХІІІ ст. – Мн.: Універсітэцкае, 1998.

8. Заяц Ю. Менская зямля: этапы фарміравання // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. – №4. – С. 8 – 15.

9. Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в IX - ХІІІ в. – Мн.: Наука и техника, 1989.

10. Іоў А. Берасцейская зямля ў Х – ХІІІ ст. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 2. – С. 20 – 23.

11. Іоў А. Турава-Пінскае княства ў Х – XII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 3. С. 11 – 18.

12. Киев и западные земли Руси в ІХ - ХІІІ ст.: Сб. ст. Мн.: Наука и техника, 1982. – С. 81 - 125.

13. Лысенко П.Ф. Города Туровской земли. – Мн.: Наука и техника, – 1974. – 200 с.

14. Лысенко П.Ф. Дреговичи. – Мн.: Наука и техника, 1991 – 242 с.

15. Лысенко П.Ф. Открытие Берестья. – Мн.: Наука и техника, 1989.

16. Макушнікаў А. Гомель: праблемы ранняй гісторыі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 1. – С. 15 – 19.

17. Марзалюк І. Наша “кіеўская” і “літоўская” спадчына // Спадчына. – 2002. – № 5 – 6. – С. 5 – 16.

18. Мяцельскі А. Землі Беларусі і Смаленскае княства (ІХ – ХІІІ ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – № 2. − С. 17 – 27.

19. Орлов В. Тайны полоцкой истории. – Мн.: Беларусь 1995.

20. Сільчанка М.У., Басюк І.А. Асноўныя этапы беларускай дзяржаўнасці. – Гродна, 1995. – 122 с.

21. Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: У 2 ч. Ч.1. – Мн.: БДУ, 2003.

22. Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад С.В. Барыс. – Мн.: Полымя, 1996.

23. Чаропка В. Імя ў летапісе. – Мн.: Полымя,1994.

24. Чаропка В. Лёсы ў гісторыі. – Мн.: Беларусь, 2005.

25. Штыхаў Г. В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. – Мн.: ВТАА “Права і эканоміка”, 2002.


 

 

Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў працяглы характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX–XIII стст., а месцамі яшчэ пазней, ужываліся і перапляталіся рысы трох сацыяльна-эканамічных укладаў: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова рабіўся пануючым.

У гісторыяграфіі Беларусі ў пасляваенныя гады ўсталяваўся стэрэатып, паводле якога сацыяльна-эканамічныя адносіны ў IX–XIII стст. былі феадальнымі, а феадалізм як фармацыя пачаў фарміравацца на Беларусі менавіта з IX ст. Гэты стэрэатып грунтоўна аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі. Так, развіццё феадальных адносін балтаў, якія жылі на Беларусі пачалося пазней, чым у славян. У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. яны толькі знаходзіліся на стадыі складвання раннефеадальнага грамадства. Відавочна, праблемы сацыяльна-эканамічнай гісторыі IX–XIII стст. яшчэ далёкія ад навуковай распрацаванасці.

Відаць, родаплемянное грамадства на тэрыторыі Беларусі знаходзілася да VII ст. на стадыі ваеннай демакратыі, але ў ім ужо былі зародкі будучай сацыяльнай няроўнасці: грамадскі падзел працы, а таксама патрыярхальнае рабства ўзятых у палон іншапляменнікаў. Гэтыя зародкі атрымліваюць далейшае развіццё ў VII–X стст. ва ўмовах масавага рассялення славян сярод старажытных балцкіх і фіна-угорскіх плямёнаў. На тэрыторыі Беларусі знойдзена звыш 40 скарбаў таго часу, назапашаных багатай знаццю.

Дынаміка развіцця славян і балтаў была такая, што цяжка высветліць, калі канчаецца ваенная дэмакратыя і пачынаецца феадалізм. Утваралася шматукладнае грамадства, дзе феадальны ўклад паступова пераважаў над іншымі (родаплемянным і рабаўладальніцкім). Сацыяльная рознаўкладнасць – характэрная рыса многіх грамадстваў, якія ў сваім развіцці выйшлі за межы першабытнай абшчыны.

Існуюць сведчанні аб вялікай колькасці рабоў з краін Усходняй Еўропы, у тым ліку славянскіх, у IX–X стст. Але адсутнічаюць даныя аб значным выкарыстанні працы рабоў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Праца рабоў тут, відавочна, не магла канкурыраваць з працоўнай дзейнасцю вольных земляробаў.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Беларускае Пасожжа | Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі. Сацыяльнае расслаенне грамадства
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1553; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.